Ча́рдаш (венг.: csárdás) — традыцыйны венгерскі народны танец. Назва паходзіць ад венг.: csárda — постоялый двор, трактир.

Чардаш

З'явіўшыся ў Венгрыі, чардаш быў распаўсюджаны цыганскімі музычнымі ансамблямі па Венгрыі і суседнім краінам і рэгіёнам: Ваяводзіна, Славакія, Славенія, Харватыя, Трансільванія і Маравія.

Пра паходжанне танца існуюць розныя меркаванні. Па адным меркаванні, яго паходжанне можа быць звязана з венгерскім музычным стылем вербункашам (ад ням. Werbung — вербаванне), распаўсюджаным у венгерскай арміі ў XVIII стагоддзі. Паводле меркавання іншых, чардаш з'явіўся з танца гайдукоў.

Для чардаша характэрным з'яўляецца значная варыяцыя яго тэмпу. Танец, пачынаючыся з павольнага лірычнага ўступу танца па крузе (лашу), завяршаецца ў вельмі хуткім, імклівым рытме парнага танца (фрыш). Існуюць таксама і іншыя варыяцыі тэмпу: csárdás, sűrű csárdás і szökős csárdás. Музычны памер 2/4 ці 4/4.

Чардаш танчаць мужчыны і жанчыны. Жанчыны адзеты ў традыцыйныя шырокія спадніцы, звычайна ярка чырвонага колеру, якія падчас кружэння набываюць характэрную форму.

Да тэматыкі чардаша звярталіся ў сваёй творчасці такія класічныя кампазітары як Ферэнц Ліст, Віторыа Монці, Іаганес Брамс, Іаган Штраус, Пётр Ільіч Чайкоўскі і іншыя.

Спасылкі правіць