Чаркаская вобласць

Чаркаская вобласць (укр.: Черкаська область) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Украіны. Створана 7 студзеня 1954 з раёнаў Кіеўскай, Вінніцкай, Кіраваградскай і Палтаўскай абласцей. Адна з самых новых абласцей Украіны. Адміністрацыйны цэнтр Чаркаскай вобласці — горад Чаркасы.

Чаркаская вобласць
Черкаська вобласць
Герб[d] Сцяг[d]
Герб[d] Сцяг[d]
Краіна  Украіна
Уваходзіць у
Уключае 4 раёнаў
Адміністрацыйны цэнтр Чаркасы
Найбуйнейшыя гарады Залатаноша, Сміла, Умань
Дата ўтварэння 7 студзеня 1954 г.
Кіраўнік Oleksandr Skichko[d]
Афіцыйная мова украінская
Насельніцтва (2006)
1,341 млн. (14-е месца)
Шчыльнасць 64,19 чал./км²
Плошча 20,9 тыс.
Чаркаская вобласць на карце
Часавы пояс UTC+2 і UTC+03:00
Код ISO 3166-2 UA-71
Тэлефонны код +38 047
Інтэрнэт-дамен cherkassy.ua; ck.ua
Код аўтам. нумароў СА
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У складзе вобласці 67 тэрытарыяльных грамад[1].

Геаграфічныя звесткі правіць

Месцазнаходжанне правіць

Размяшчаецца ў цэнтральнай частцы Украіны.

На ўсходзе мяжуе з Палтаўскай вобласцю, на поўдні — з Кіраваградскай вобласцю, на захадзе — з Вінніцкай вобласцю. На поўначы мяжуе з Кіеўскай вобласцю.

Працягласць вобласці з поўначы на поўдзень — 150 км, з захаду на ўсход — 245 км.

Клімат правіць

Клімат умерана-кантынентальны з цёплым, часам спякотным летам і мяккай зімой. Сярэдняя тэмпература паветра ў студзені — 5,9 °C, у ліпені — +19,5 °C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў складае 450—520 мм. Працягласць вегетацыйнага перыяду — 160—170 дзён.

Рэльеф правіць

Тэрыторыя вобласці ў цэлым раўнінная і ўмоўна падзяляецца на дзве часткі — правабярэжную і левабярэжную. Большая частка правабярэжжа размешчана ў межах Прыдняпроўскага ўзвышша. У прылеглай да Дняпра частцы знаходзіцца забалочаная Ірдына-Цясмынская нізіва. Уздоўж даліны Дняпра на 70 км цягнецца Канеўска-Машнагорскі камлюк. Значныя ўзвышэнні рэльефа надаюць тэрыторыі горны характар. Гэты раён называюць Канеўскімі горамі і Машнагорамі. Нізінны, месцамі забалочаны рэльеф мае левабярэжная частка вобласці, якая размешчаная ў межах Прыдняпроўскай нізіны.

У глебавым пакрыцці на правабярэжжы пераважаюць чарназёмы, на ўзвышаных месцах — шэрыя і светла-шэрыя глебы. На левабярэжжы пашыраны дзярнова-глеевыя, магутныя лугавыя і дзярнова-падзолістыя глебы.

Карысныя выкапні правіць

Вобласць багатая на нерудныя выкапні, перадусім будаўнічыя матэрыялы: граніты, гліны (бентанітавыя, палігарскітавыя, вогнетрывалыя — кааліны) кварцавыя пяскі, аздабленчы камень, сланцы. Сярод паліўных рэсурсаў пераважае буры вугаль і торф.

Левабярэжная частка вобласці мае значныя запасы мінеральна-лекавальных водаў кшталту «Міргародская», узведзена і эксплуатуецца радовішча радонавых водаў.

Водныя аб’екты правіць

Па вобласці цякуць 1037 рэчак, якія належаць да басейнаў Дняпра і Паўднёвага Буга. Галоўная рака — Дняпро (правыя прытокі — Рось, Вальшанка, Цясмын (133 км), левыя — Супой, Сула. Да басейну Паўднёвага Буга належаць рэкі Горскі Цікыч, Гнілы Цікыч, Ятрань. Найбуйнейшыя вадасховішчы — Канеўскае і Крамянчуцкае, акрамя гэтага пабудавана 37 невялікіх вадасховішчаў і звыш гэтага існуе 2,3 тысячаў азёраў, сажалак і вадаёмаў.

Гісторыя правіць

Тэрыторыя цяперашняй Чаркаскай вобласці была заселеная ў эпоху палеаліту (прыблізна 40 тысяч гадоў таму).

У Раннім Сярэднявеччы гэтыя землі ўваходзілі ў Кіеўскую Русь. Але ў 1239—1240 гадах уся тэрыторыя Чаркашчыны была спустошаная мангола-татарскім нашэсцем.

У Познім Сярэднявеччы тэрыторыя сучаснай вобласці была далучаная да Вялікага Княства Літоўскага і ўвайшла ў склад Кіеўскага ваяводства.

Пасля Люблінскай уніі і ўтварэння Рэчы Паспалітай пачынае ўзмацняцца феадальны прыгон, што вядзе да сялянскіх паўстанняў. У выніку, 8 студзеня 1654 года Пераяслаўская рада ўхваліла рашэнне пра ўтварэнне саюза паміж Украінай і Рускім царствам.

Пасля ўстанаўлення савецкай улады ва Украіне Чаркашчына ўвайшла ў склад УССР. Чаркаская вобласць УССР была ўтвораная 7 студзеня 1954 года.

Адміністрацыйна-тэратарыяльны падзел правіць

  • раёнаў — 4;
  • раёнаў у гарадах — 2;
  • населеных пунктаў — 855, у тым ліку:
    • сельскіх — 824;
    • гарадскіх — 31, у тым ліку:
      • пасёлкаў гарадскога тыпу — 15;
      • гарадоў — 16, у тым ліку:
        • гарадоў абласнога значэння — 6;
        • гарадоў раённага значэння — 10;
  • сельскіх саветаў — 525.

Мясцовае самакіраванне ў вобласці ажыццяўляе Чаркаскі абласны савет, выканаўчую ўладу — абласная дзяржаўная адміністрацыя. Кіраўніком вобласці (губернатарам) з’яўляецца старшыня аблдзяржадміністрацыі, які назначаецца Прэзідэнтам Украіны.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць