Чарлз Джэнкс
Чарлз Джэнкс (англ.: Charles Jencks; 21 чэрвеня 1939, Балтымар, ЗША — 13 кастрычніка 2019) — амерыканскі архітэктар, які стаяў ля вытокаў і распрацоўваў тэорыю постмадэрнізму ў сучаснай архітэктуры; архітэктурны крытык; гісторык архітэктуры; аўтар шматлікіх артыкулаў і манаграфій; практыкуючы архітэктар, ландшафтны дызайнер.
Чарлз Джэнкс | |
---|---|
Дата нараджэння | 21 чэрвеня 1939[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 кастрычніка 2019[4] (80 гадоў) |
Месца смерці |
|
Грамадзянства | |
Дзеці | Cosmo Jencks[d], Justin Jencks[d], John Keswick Jencks[d] і Lily Clare Jencks[d] |
Альма-матар | |
charlesjencks.com (англ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У 1961 г. Чарлз Джэнкс скончыў Гарвардскі ўніверсітэт са ступенню бакалаўра (спецыялізацыя па англійскай літаратуры); у 1965 годзе атрымаў ступень магістра мастацтваў у Школе дызайну Гарвардскага ўніверсітэта (англ. Harvard Graduate School of Design); у 1965 годзе абараніў дысертацыю па гісторыі архітэктуры ва ўніверсітэцкім каледжы Лондана.
Чарлз Джэнкс чытаў лекцыі ў многіх універсітэтах па ўсім свеце, у тым ліку ў Пекіне, Шанхаі, Парыжы, Токіа, Мілане, Венецыі, Франкфурце, Квебеку, Манрэалі, Осла, Варшаве, Барселоне, Лісабоне, Цюрыху, Вене і Эдынбургу. У ЗША чытаў лекцыі ў Гарвардзе, Калумбійскім універсітэце, Прынстане, Еле.
Зноскі
- ↑ https://rkd.nl/explore/artists/243101 — Netherlands Institute for Art History. Праверана 22 жніўня 2017.
- ↑ Charles Jencks // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Arkitekter verksamma i Sverige — 2015.
- ↑ The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
Літаратура правіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).