Чарнаватая блакітніца

Чарнаватая блакітніца, блакітніца аркас (Phengaris nausithous ці Maculinea nausithous) — матыль сямейства блакітніц.

Чарнаватая блакітніца
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Phengaris nausithous Bergs., 1779

Сінонімы
  • Maculinea nausithous

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  203777

Апісанне правіць

Размах крылаў 34-36 мм. Крылы самца зверху цёмныя з бліскучымі фіялетава-сінімі палямі ў цэнтры, шырокімі бурымі краямі, выгнутымі папярочнымі радкамі чорных плям. Крылы самкі зверху бурыя. Спод крылаў буравата-шэры з няроўным радам круглых чорных кропак на кожным крыле.

Арэал правіць

Пашырэнне: зона шыракалістых лясоў Еўропы, на ўсход да Саян; у Беларусі адзначалася на Палессі. Месцы пражывання: невялікія лугі і ўзлескі з зараснікамі крывасмоку.

Экалогія правіць

Від аселы. За год дае 1 пакаленне. Лёт матылёў у ліпені — пачатку жніўня. Зімуюць вусені. Кармавая расліна вусеняў — крывасмок. У сваім развіцці яны звязаны з мурашкамі роду Formica. Вусені старэйшага ўзросту жывуць у мурашніках.

Літаратура правіць

  • Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. ISBN 5-85700-095-5

Спасылкі правіць

  Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
III катэгорыя (VU)