Чарневічы (курганны могільнік)

Чарневічы — курганны могільнік каля вёскі Чарневічы Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 1,5 км на захад вёскі, у лесе.

Апісанне правіць

30 насыпаў на левым і 66 на правым берагах ракі Авута. Вышыня 1-3 м, дыяметр 5-10 м. Вакол курганоў добра прасочваюцца равочкі і перамычкі. У 1938—1939 гадах даследавалі А. Цэгак-Галубовіч і У. Галубовіч. Раскапана 79 насыпаў. Пахавальны абрад — трупаспаленне і трупапалажэнне. Знойдзены ляпныя і ганчарныя гаршкі, нажы, бранзалеты, пярсцёнкі, шкляныя пацеркі, серп, ключ і косці жывёл. У 1981 годзе абследавала Л. У. Дучыц. Адносіцца да IX—XI стст, належаў крывічам.

Матэрыялы раскопак захоўваюцца ў Гісторыка-этнаграфічным музеі Літоўскай Рэспублікі ў Вільнюсе

Літаратура правіць

  • Археалагічныя помнікі // Гісторыя Залескага краю / Р. Шарыпкін. — Глыбокае : Вольнае Глыбокае, 2002. — С. 8-13.
  • Глыбоцкі раён // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. — С. 224—239.

Спасылкі правіць