Чарнушка (род раслін)

(Пасля перасылкі з Чарнушка, расліна)

Чарну́шка[3] (Nigella) — род кветкавых раслін сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae).

Чарнушка

Чарнушка дамаская (Nigella damascena)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Nigella L., 1753


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  18792
NCBI  3443
EOL  61481
GRIN  g:8242
IPNI  33199

Батанічнае апісанне правіць

 
Чарнушка палявая (Nigella arvensis). Батанічная ілюстрацыя з кнігі А. Маскле «Atlas des plantes de France», 1891
 
Nigella orientalis. Плады і насенне

Аднагадовыя травяністыя расліны вышынёю да 40 см. Сцябло простае або галінастае. Лісце вузкае, перыста- ці пальчата-рассечанае. Кветкі адзіночныя, жоўтыя ці блакітныя. Плод — шматлістоўка.

Арэал правіць

Налічваецца каля 25 відаў. Пашыраны ў Міжземнамор’і і Пярэдняй Азіі. На тэрыторыі Беларусі зрэдку трапляецца чарнушка палявая (Nigella arvensis) — заносны від. У якасці дэкаратыўнай расліны культывуецца чарнушка дамаская (Nigella damascena), у якасці прыправы — чарнушка пасяўная (Nigella sativa).

Значэнне правіць

Вострапрыпраўныя, меданосныя і дэкаратыўныя расліны.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 87. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць

  • Чернушка: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  • Nigella (англ.) // The Plant List