Чарнушка палявая

Чарну́шка палявая[3] (Nigella arvensis) — від кветкавых раслін роду Чарнушка (Nigella) сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae).

Чарнушка палявая

Агульны выгляд квітнеючай расліны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Nigella arvensis L., 1753


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  342649
EOL  5528785
GRIN  t:25335
IPNI  711626-1
TPL  kew-2381639

Батанічнае апісанне правіць

 
Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

Сцябло прамое, галінастае, рабрыстае, вышынёй 20—50 см, шыза-зялёнае, больш-менш галінастае.

Лісце даўжынёй 2—4 см, двойчы-тройчы перыстарассечанае на вузкалінейныя дзелькі.

Кветкі буйныя. Чашалісцікі круглява-зваротнаяйкападобныя, даўжынёй 1,5—2 см, з выступаючымі жылкамі; пялёсткі-нектарнікі дробныя, на кароткіх ножках, з двухгубай пласцінкай, светла-блакітныя або светла-сінія, потым зелянеюць. Формула кветкі:  [4].

Плод — прадаўгаватая лістоўка з трыма жылкамі па ўсёй даўжыні. Насенне трохгранае, чорнае, матавае, зморшчана-бугрыстае.

Цвіце ў чэрвеніліпені. Плады спеюць у жніўні.

Арэал правіць

Паходзіць з Міжземнамор’я. На тэрыторыі Украіны і Беларусі зрэдку сустракаецца дзіка.

Значэнне і выкарыстанне правіць

Чарнушку палявую вырошчваюць як вострую прыправу. Яе насенне, якое называюць «чарнушкі», прымешваюць да хлеба, квашанай капусты, салёных агуркоў, каб надаць ім прыемнага паху.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 87. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Екофлора України / Відпов. редактор Я.П. Дідух. — Київ, 2004. — Т. 2. — 480 с.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць

  • Чернушка полевая: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)