Чарнігаўская вобласць

Чарнігаўская вобласць (укр.: Чернігівська область) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Украіны. Створана 15 кастрычніка 1932 года.

Чарнігаўская вобласць
Чернігівська область
Герб[d] Сцяг[d]
Герб[d] Сцяг[d]
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр Чарнігаў
Дата ўтварэння 15 кастрычніка 1932
Кіраўнік Вячаслаў Чавус[d]
Насельніцтва
  • 959 315 чал. (1 студзеня 2022)[1]
Плошча 31,865 км²
Вышыня
над узроўнем мора
223 м
Чарнігаўская вобласць на карце
Чарнігаўская вобласць, карце
Часавы пояс UTC+2, UTC+03:00 і DAZD
Код ISO 3166-2 UA-74
Тэлефонны код 46
Паштовыя індэксы 14000–14999, 15000–15999, 16000–16999 і 17000–17999
Код аўтам. нумароў CB
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У складзе вобласці 57 тэрытарыяльных грамад[2].

Геаграфічныя звесткі правіць

Месцазнаходжанне правіць

Размешчаная на поўначы Украіны. На тэрыторыі вобласці, каля вёскі Пятроўкі, знаходзіцца крайні паўночны пункт Украіны. На ўсходзе мяжуе з Сумской вобласцю, на поўдні — з Палтаўскай вобласцю, на захадзе — з Кіеўскай вобласцю. На поўначы мяжуе з Беларуссю.

Клімат правіць

Клімат умерана-кантынентальны. Сярэднія тэмпературы ліпеня +18,4° — +19,9° С, студзеня — −6° — −8° С. Сярэднегадавая колькасць ападкаў складае 500—600 мм. Працягласць вегетацыйнага перыяду — 150—160 дзён у год.

Рэльеф правіць

Амаль уся тэрыторыя вобласці ўваходзіць у склад Прыдняпроўскай нізіны, толькі невялікая частка на паўночным усходзе — у склад Сярэдняга ўзвышша. Паверхня ўяўляе сабой палога-хвалістую раўніну, якая мае агульны ўхіл з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад.

Карысныя выкапні правіць

Карысныя выкапні Чарнігаўшчыны — нафта, торф, фасфарыты, крэйда, вапна, каалін.

Водныя аб’екты правіць

Па тэрыторыі вобласці цячэ 1200 рэчак агульнай даўжынёй каля 8,5 тыс. км. Найбольшыя рэкі — Дняпро, Дзясна з прытокамі Сейм, Асцёр, Сноў, Убедзь, на поўдні — Удай.

Гісторыя правіць

Засяленне тэрыторыі Чарнігаўшчыны пачалося яшчэ ў эпоху палеаліту — каля 100 тысяч гадоў таму. У IX стагоддзі Чарнігаўска-Северская зямля ўвайшла ў склад Кіеўскай Русі як асобнае Чарнігаўскага княства.

Пасля заваявання тэрыторыі сучаснай Чарнігаўскай вобласці манголамі ў ХІІІ стагоддзі за ўладанне зямлёй вяліся працяглыя войны паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Маскоўскім дзяржавай, а з ХVІ стагоддзя — Рэччу Паспалітай і Маскоўскай дзяржавай. У 1649—1764 гадах Чарнігаўшчына ў складзе некалькіх палкоў уваходзіла ў казацкую дзяржаву, Гетманшчыну. Пасля ліквідацыі Гетманшчыны Расійскай імперыяй у 1796 годзе была створаная Маларасійская губерня з цэнтрам у Чарнігаве. Чарнігаўская вобласць была ўтвораная 15 кастрычніка 1932 года ў межах УССР.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел правіць

У складзе вобласці 22 адміністрацыйна-тэрытарыяльныя раёны, 15 гарадоў, з якіх 3 — абласнога значэння, 30 пасёлкаў гарадскога тыпу, 60 пасёлкаў, 1429 сёл.

Зноскі

Спасылкі правіць