Чарнічны суп (шведск.: blåbärssoppa) — папулярны шведскі фруктовы суп, які падаецца як дэсерт цёплым або халодным. Гэта страва ўтрымлівае акрамя чарніц ваду, цукар і часам карыцу. Таксама дадаюць іншыя інгрэдыенты, напрыклад, чырвонае віно ці бульбяны крухмал. Падчас гатавання інгрэдыенты змешваюць і награваюць разам у гаршку. У канцы чарніцы таўкуць.

Аўтарства
Краіна паходжання
Кампаненты
Асноўныя

У Швецыі чарнічны суп можна купіць у якасці паўфабрыкату. Яго ўжываюць разам з мюслі альбо з малаком або п'юць асобна сталовай лыжкай.

Спасылкі правіць