Чароўная гарэзніца

«Чароўная гарэзніца» (фр.: La Belle Noiseuse) — мастацкі фільм 1991 года рэжысёра Жака Рывета. Галоўныя ролі выканалі Мішэль Пікалі[en], Джэйн Біркін, Эмануэль Беар[6].

Чароўная гарэзніцаM:
фр.: La Belle Noiseuse
Постар фільма
Жанр драматычны фільм[2][4] і экранізацыя літаратурнага твору[d]
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Працягласць 236 хв.
Зборы 403 056 $[5]
Краіна
Мова англійская і французская
Год 14 мая 1991[1], 4 верасня 1991[2] і 9 студзеня 1992[3]
IMDb ID 0101428

Сюжэт правіць

Пажылы мастак Эдуард Фрэнхофер (Мішэль Пікалі) дзесяць гадоў таму пачаў пісаць карціну «Чароўная гарэзніца», аднак пасля жаніцьбы з натуршчыцай Ліз (Джэйн Біркін) мастак упаў у зацяжны творчы крызіс і закінуў працу. Калі да мастака прыязджае яго малады калега Нікаля (Давід Бурштэйн) са сваёй юнай сяброўкай Марыянай (Эмануэль Беар), натхнёны яе прыгажосцю Эдуард вырашае завяршыць распачатую карціну. Марыяна пачынае хадзіць у студыю пазіраваць. Эдуард не лічыцца з камфортам натуршчыцы і ставіць яе ў самыя незвычайныя ды нязручныя позы, часам між імі адбываюцца размовы і нават спрэчкі. Неўзабаве пачынае нараджацца шэдэўр. За час працы над карцінай Марыяна мяняецца, нібы адкрываючы ў сабе нешта новае. Яна прымае рашэнне разарваць свае адносіны з Нікаля, які яе раўнуе. Мукі нараджэння шэдэўра таксама атручваюць адносіны Фрэнхофера з жонкай. Мастак прымае рашэнне замураваць карціну ўнутры сцяны сваёй студыі.

Акцёрскі склад правіць

Крытыка правіць

Вядомы амерыканскі кінакрытык Роджэр Эберт адзначыў фільм чатырма зоркамі з чатырох магчымых і занёс у свой спіс «Выдатных фільмаў»[7].

Узнагароды правіць

Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 6 кінаўзнагародамі і яшчэ 7 намінацыямі[8].

Зноскі правіць

  1. Internet Movie Database — 1990.
  2. а б в http://www.imdb.com/title/tt0101428/ Праверана 8 красавіка 2016.
  3. Lexicon of international filmsZweitausendeins.
  4. а б в http://www.filmaffinity.com/en/film799384.html Праверана 8 красавіка 2016.
  5. Box Office Mojo — 1999. Праверана 25 чэрвеня 2022.
  6. La Belle Noiseuse (1991) — IMDb (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 25 ліпеня 2021.
  7. Roger Ebert.. An artist reawakens because of his obnoxious Muse (англ.). Сайт Роджэра Эберта (12 красавіка 2009). Праверана 25 ліпеня 2021.
  8. La Belle Noiseuse — Awards (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 25 ліпеня 2021.

Спасылкі правіць