Часаслоў Фарнезэ

«Часаслоў Фарнезэ» (італ.: Libro d'ore Farnese, англ.: The Farnese Hours) — ілюмінаваны манускрыпт, створаны ў Рыме рэнесансным мастаком Джуліа Кловіа для кардынала Алесандра Фарнезэ. На стварэнне часаслова, паводле сведчання Вазары, мастака спатрэбілася 9 гадоў. Знаходзіўся ў неапалітанскім музеі, у 1903 г. набыты Дж. П. Морганам[2].

Джуліа Кловіа
Часаслоў Фарнезэ. 1546
Матэрыял Вялень[1]
Памеры 110 мм × 173 мм см
The Pierpont Morgan Library & Museum, Нью-Ёрк
(інв. MS M.69[1])
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Манускрыпт з'яўляецца адным з апошніх узораў мастацтва кніжнай мініяцюры і, мабыць, самым вядомым творам падобнага роду ў эпоху Рэнесансу[3]. Яго ўнікальнасць складаецца ў тым, што ён належыць ужо да маньерыстычнай эпохі, а не сярэднявечнай, і з'явіўся, у сутнасці, анахранізмам, створаным ужо пасля надыходу эпохі кнігадрукавання.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Webster Smith. The Farnese Hours. 1976. ISBN 0807613908
  • William M. Voelkle, Ivan Golub. The Farnese Hours with commentary


Спасылкі правіць