Чачэрскі гісторыка-этнаграфічны музей

Чачэрскі гісторыка-этнаграфічны музей — музей, заснаваны ў Чачэрску 1 ліпеня 1990 года.

Чачэрскі гісторыка-этнаграфічны музей
Чачэрская ратуша, у якой размешчаны музей
Профіль Комплексны
Заснаваны 1989
Падпарадкаванасць Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
Месцазнаходжанне 247150, Беларусь, Гомельская вобласць, г. Чачэрск, вул. Леніна, 4
Памеры фонду 16 557
Агульная плошча 683
Выставачная плошча 619
Плошча запаснікаў 64
chechersk.museum.by
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Абраз «Цуд Георгія аб змеі». Бабіцкая іканапісная школа. Канец XVIII — пачатак XIX стагоддзяў

Калекцыя правіць

Больш за 16,5 тыс. экспанатаў асноўнага фонду (2002). Сярод экспанатаў фрагменты касцей маманта, ляпныя гаршкі часоў неаліту, крамянёвыя прылады працы, жаночыя ўпрыгожанні, нацельны абразок XII стагоддзя з археалагічных помнікаў Бердыж, Нісімкавічы і Чачэрскага гарадзішча, матэрыялы пра Чачэрскі замак, рэвалюцыйныя падзеі 1905—1907 гадоў, дзейнасць падполля і партызанскі рух на тэрыторыі раёна ў Вялікую Айчынную вайну, землякоў Герояў Савецкага Саюза М. С. Байкова, М. К. Круглікава, А. І. і П. І. Лізюковых, Ц. П. Новікава, удзельнікаў вайны ў Афганістане 1979—1989 гадоў. Экспануюцца прылады працы і прадметы побыту сялян XIX — пачатку XX стагоддзяў, калекцыі народных касцюмаў, рушнікоў, старажытных абразоў мясцовых майстроў і іканапісцаў бабіцкай іканапіснай школы Гаўрылы і Уладзіміра Гераковых.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць