Чашачка рачная (Ancylus fluviatilis) — від прэснаводных лёгачных малюскаў класа бруханогіх.

Чашачка рачная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Ancylus fluviatilis O. F. Müller, 1774


Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  76581
NCBI  153587
EOL  452812
FW  307499

Апісанне правіць

Цела ўкрыта шапачкападобнай, з невысокай вяршыняй ракавінай даўжынёй да 5 мм. Мантыйная поласць рэдукаваная, ніжні край мантыі мае лопасцепадобны выраст, які функцыяніруе як жабры. Вочы каля асновы шчупальцаў.

Арэал правіць

Пашырана ў заходняй частцы Палеаарктыкі. На Беларусі рэдкая, трапляецца ў прыбярэжнай зоне рэк, некаторых азёр (Нарач, Дрысвяты).

Спосаб жыцця правіць

Кормяцца водарасцямі, зялёнымі часткамі раслін. Удзельнічаюць у біялагічным ачышчэнні вадаёмаў.

Зноскі

Літаратура правіць