Чжэнь-цзун (дынастыя Сун)

Чжэнь-цзун (кіт.: 真宗, асабістае імя — Чжаа Хэн (кіт.: 趙恆) 23 снежня 968 — 23 сакавіка 1022) — 3-і кітайскі імператар дынастыі Сун у 997—1022 гадах, пасмяротнае імя — Юань Сяа-хуандзі (кіт.: 元孝皇帝).

Чжэнь-цзун
кіт.: 趙恆
кіт.: 赵恒
3-і кітайскі імператар[d] (Сун)
8 мая 997 — 23 сакавіка 1022
Папярэднік Emperor Taizong of Song[d]
Пераемнік Жэнь-цзун (дынастыя Сун)
Нараджэнне 23 снежня 968(0968-12-23)
Смерць 23 сакавіка 1022(1022-03-23) (53 гады)
Род House of Zhao[d]
Імя пры нараджэнні кіт.: 趙德昌[1]
Бацька Emperor Taizong of Song[d][2]
Маці Impress Yuande[d][2]
Жонка Empress Guo[d][2], Empress Liu[d], Pan[d][2], Consort Li[d][2], Empress Zhanghui[d][2], Q16603441?, Shen[d][2] і Empress Guo[d][2]
Дзеці Жэнь-цзун (дынастыя Сун)[2], Zhao You[d][2], Zhao Qi[d], Princess Huiguo[d][2], Princess Shengguo Dazhang[d][2] і Zhao Zhi[d][2]
Веравызнанне канфуцыянства, Даасізм і будызм
Дзейнасць кіраўнік
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Паходзіў з імператарскага роду Чжаа. Трэці сын імператара Тай-цзуна  (руск.). Пры нараджэнні атрымаў імя Чжаа Хэн. Пасля смерці ў 997 годзе свайго бацькі Чжаа Хэн становіцца імператарам. У сваёй палітыцы спрабаваў узмацніць цэнтралізацыю ўлады і спрыяў эканамічнаму росту гарадоў, умацаванню прамысловасці. У 1004 годзе па загадзе імператара была заснавана фабрыка па вырабе фарфору ў горадзе Цзіндэчжэнь (сучасная правінцыя Цзянсі), што спрыяла развіццю ўсёй фарфоравай галіны. Расце колькасць вытворчасцей тэкстылю, фарбаў, паперы. За час кіравання гэтага імператара плошчы апрацаваных зямель павялічыліся да 5,2 млн гектараў. Выгадоўваліся палепшаныя сарты рысу, якія давалі высокія ўраджаі. Сваімі загадамі імператар спрыяў развіццю знешняга гандлю, у прыватнасці з Японіяй, Карэяй, а таксама краінамі Паўднёва-Усходняй Азіі.

З 1013 па 1015 год Чжэнь-цзун выдаў афіцыйныя дэкрэты, якія замацоўвалі пакланенне Нефрытаваму імператару  (руск.) (абвешчанаму ў 1008 годзе продкам роду Чжаа) як вышэйшаму кіраўніку нябёсаў. Адначасова, імператар шмат у чым спрыяў узмацненню даасізму у імперыі.

Акрамя таго, Чжэнь-цзун спрабаваў уладзіць канфлікт з дзяржавай кіданяў Ляа  (англ.). У 1004—1005 гадах ён з пераменным поспехам вёў абарончыя баі супраць гэтага царства, якія завяршыліся заключэннем мірнай дамовы ў Шаньюані. Для ахоўвання паўночных межаў ад нападаў кіданяў Чжэнь-цзун абавязаўся штогод адпраўляць ім 100 тысяч унцый срэбра і 200 тысяч рулонаў шоўку.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Jacques Gernet: Die chinesische Welt. Die Geschichte Chinas von den Anfängen bis zur Jetztzeit («Le monde chinois», 1972). Suhrkamp, Frankfurt/M. 1997, ISBN 3-518-38005-2.
  • Jonathan D. Spence. God’s Chinese Son. New York 1996. p. 42.