Чмель мохавы (Bombus muscorum) — насякомае сямейства пчаліных.

Чмель мохавы
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Bombus muscorum Fabr., 1775


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  714965
NCBI  203813
EOL  1065220
FW  235178

Апісанне правіць

Невялікі чмель з каротка-авальным ярка-залаціста-жоўтым целам і даволі доўгім хабатком, аранжавай спінкай. Ногі могуць быць апушаны светла-жоўтымі або цёмна-карычневымі і чорнымі валаскамі.

Пашырэнне правіць

Пашырэнне: Еўразія (Усходняя Еўропа, Сібір, Далёкі Усход). Месцы пражывання — пераважна поймавыя лугі.

Асаблівасці біялогіі правіць

Чмялі жывуць сем'ямі (50-100 асобін), у склад якіх уваходзяць вялікая самка — заснавальніца гнязда (матка), дробныя непалаваспелыя самкі (рабочыя) і самцы. Аплодненыя ўвосень самкі зімуюць асобна ў розных укрыццях. Абуджаюцца ў красавіку-траўні, кормяцца на квітучых раслінах, потым будуюць наземныя гнёзды (на вільготных лугах яны часта размяшчаюцца на купінах). У гняздо самка адкладвае некалькі яек, якія грэе сваім целам. Яйка развіваецца каля 4 сутак. Лічынак самка корміць пылком раслін і мёдам. На 22-23 суткі паяўляюцца дарослыя чмялі. З гэтага часу самка толькі адкладвае яйкі, а ўсе клопаты аб патомстве бяруць на сябе рабочыя чмялі. У другой палове лета выводзяцца вялікія самкі (будучыя заснавальніцы сем'яў) і больш дробныя самцы, якія апладняюць самак і хутка пасля гэтага гінуць. Да сярэдзіны восені гінуць таксама рабочыя чмялі і старая самка. Сям'я распадаецца. Маладыя самкі зімуюць. Ва ўмовах Беларусі вядомы 2 максімумы лёту чмялёў: у перыяд масавага цвіцення ранняспелай канюшыны першага ўкосу (канец чэрвеня — пачатак ліпеня) і ў канцы цвіцення канюшыны другога ўкосу (канец жніўня — пачатак верасня). На працягу сутак актыўнасць чмялёў дасягае максімуму двойчы — у 11 і 18 гадзін.

Найважнейшы апыляльнік многіх кветкавых раслін. Трафічныя сувязі чмялёў разнастайныя, аднак яны аддаюць перавагу раслінам сямействаў бабовых, астравых, губакветных, у меншай ступені — залознікавых, агурочнікавых і ружакветных.

Літаратура правіць

  • Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. ISBN 5-85700-095-5
  Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
III катэгорыя (VU)