Чорная металургія

галіна цяжкай прамысловасці

Чорная металургія — аснова развіцця машынабудавання (⅓ металу вырабленага доменнымі печамі ідзе ў машынабудаванне) і будаўніцтва (¼ металу ідзе ў будаўніцтва). Асноўная сыравіна для вырабу чорных металаў — жалезная руда, марганец, коксавыя вуглі і руды легіравальных металаў.

Склад правіць

У чорнай металургіі вылучаюць падгаліны:

  • здабыча і ўзбагачэнне руд чорных металаў (жалезнай, хромавай і марганцавай) і вытворчасць іх канцэнтратаў, агламерату, акатышаў;
  • здабыча і ўзбагачэнне няруднай сыравіны для чорнай металургіі (флюсавых вапнякоў, вогнетрывалых матэрыялаў, у тым ліку вогнетрывалых глін, і падобнага);
  • вытворчасць чорных металаў (чыгуну, вугляродзістай сталі, пракату, металічных парашкоў чорных металаў);
  • вытворчасць сталёвых і чыгунных труб;
  • коксахімічная прамысловасць (вытворчасць коксу, коксавага газу і падобнага);
  • другасная апрацоўка чорных металаў (разробліванне лому і адкідаў чорных металаў).

Гл. таксама правіць

Літаратура правіць

  • Хімічны слоўнік навучэнца. — Мн., «Народная асвета», 2004, — С. 270.