Чханмахо
Чханмахо (кар. 천마호) — паўночнакарэйскі сярэдні танк. Ліцэнзійная копія савецкага Т-62.
Чханмахо | |
---|---|
Класіфікацыя | сярэдні танк |
Краіна | КНДР |
Баявая маса, т | 37 т |
Кампанавальная схема | класічная |
Экіпаж, чал. | 4 |
Гісторыя | |
Вытворца | КНДР |
Гады распрацоўкі | 1976 |
Гады вытворчасці | з 1980 |
Гады эксплуатацыі | з 1980 |
Колькасць выпушчаных, шт. | 1200 |
Войны | Ірана-іракская вайна |
Асноўныя аператары | |
Габарыты | |
Даўжыня, мм | 6630 мм |
Шырыня, мм | 3520 мм |
Вышыня, мм | 2400 мм |
Узбраенне | |
Калібр і марка гарматы | 115-мм 2А20, 125-мм 2А46 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя правіць
У канцы 1970-х гг. КНДР пачала ўзмацненне баявой моцы сваіх сухапутных войскаў, перш за ўсё ў частцы насычэння іх бранятэхнікай. Важным момантам стала паступленне на ўзбраенне ў дадатак да раней пастаўленых з СССР сярэдніх танкаў Т-54, Т-55 і Т-62.
Аднак міністэрства абароны рабіла стаўку на вытворчасць ваеннай тэхнікі ў сябе, і таму 470 адзінак Т-62 былі зроблены па ліцэнзіі пад пазначэннем «Чханмахо». 150 такіх танкаў была пастаўлена ў Іран у 1982-1985 гадах. Некаторыя з іх былі захопленыя іракцамі падчас ірана-іракскай вайны.
У далейшым танк Чханмахо неаднаразова мадэрнізаваўся. Найбольш ўдалымі мадыфікацыямі з’яўляюцца танк Чханмахо II з змененай формай вежы і ўсталяванай новай сістэмай кіравання агнём, аналагічнай чэхаславацкай Kladivo, Чханмахо III з сістэмай кіравання агнём, з лазерным далямерам і балістычны вылічальнік з змененай формай вежы, з усталяванымі дымавымі гранатамётамі па тыпу савецкага Т-72, з дынамічнай бранёй па бартах, і «Сангун-915» з 125-мм гарматай і 14,5-мм зенітным кулямётам, дзве ПУ СТРК «Bulsae-3» (аяўляецца як аналаг ПТРК «Карнет» і мае далёкасць стральбы да 5,5 км), устаноўленыя над маскай гарматы.
Спасылкі правіць
- Танки армии Северной Кореи
- КНДР: самые секретные танки мира Архівавана 7 верасня 2011.