Чымабуэ (італ.: Cimabue, сапр. Чэні ды Пена, італ.: Cenni di Peno; каля 1240 — пасля 1302) — італьянскі жывапісец.

Чымабуэ
італ.: Giovanni Cenni di Pepo
Фатаграфія
Дата нараджэння 1240[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 1302[1][2][…]
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Мастацкі кірунак Трэчэнта
Уплыў на Джота дзі Бандонэ
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Працаваў у Рыме, Асізі, Фларэнцыі, Пізе. Творчасць развівалася ў рэчышчы традыцый візантыйскага жывапісу з рысамі протарэнесансу. Творы вылучаюцца велічнасцю кампазіцыі, матэрыяльнай адчувальнасцю твараў і фігур, унутранай значнасцю вобразаў: плоскаснасць і некаторая схематычная сіметрычнасць спалучаюцца з вытанчанай стрыманасцю колеравай гамы, пластычнай яснасцю гнуткага контурнага малюнка: «Укрыжаванне», «Маэста» (абодва 1285), цыкл фрэсак у Верхняй царкве Сан-Франчэска ў Асізі (каля 1290).

Галерэя правіць

Зноскі

  1. а б Cimabue (Giovanni Gualtieri) // Artnet — 1998. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Cimabue // AGORHA — 2009. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Union List of Artist Names — 2021. Праверана 13 лютага 2023.

Літаратура правіць

  • Strzygowski, «Cimabue und Rom» (Вена, 1888).

Спасылкі правіць