Чынампы (ісп.: chinampa, аст.: chināmitl) — плывучыя астравы, якія ўзводзілі індзейцы (ацтэк і, мая) для вядзення сельскай гаспадаркі. Чынампы давалі некалькі ўраджаяў у год. Ацтэкі будавалі чынампы на возеры Тэскока.

Сістэма азёр у даліне Мехіка падчас іспанскага заваявання. На карце паказана, дзе размешчаны чынампы

У забалочаных нізінах у глебу ўбівалі палі, затым злучалі іх пляценью. Унутр участкаў засыпалі метровы пласт зямлі. У дажджлівыя сезоны чынампы станавіліся астравамі. На прыўзнятыя палі пастаянна дадавалася арганічнае рэчыва водных раслін. Гэта дазваляла падтрымліваць урадлівасць глебы на высокім узроўні.

Росквіт гэтай сістэмы земляробства прыпадае на 600-900 гг. н. э.