Чыр (славацк.: čír) — традыцыйны славацкі летні суп з локшыны, малака і брынзы, таксама ў суп дадаецца вяршковае масла і рэпчатая цыбуля. Часам суп рыхтуецца з грыбоў, бульбы, морквы, і мае мноства розных спосабаў прыгатавання.[1]

малочны суп
Уваходзіць у нацыянальныя кухні
славацкая кухня
Аўтарства
Арыгінальная назва славацк.: čír
Краіна паходжання Славакія
Кампаненты
Асноўныя локшына, малако, брынза, вяршковае масла
Магчымыя рэпчатая цыбуля, грыбы, морква, бульба

Суп распаўсюджаны ў авечкагадоўчых краях Славакіі — галоўным чынам у Кісуцах, Ораве, Ліптаве і Спішы.

Асноўны рэцэпт правіць

  • 100 г локшыны
  • 200 г брынзы
  • 1/4 л малака
  • 20 г вяршковага масла
  • Рэпчатая цыбуля, соль

Зварыць локшыну ў салёнай вадзе. Калі локшына абмякне, дадаць малако, затым брынзу і масла. Па заканчэнні дадаць нарэзаную зялёную цыбулю.

Крыніцы правіць

  1. Čír na sladko Архіўная копія ад 15 сакавіка 2009 на Wayback Machine (славацк.)