Чыхуахуа (ісп.: Chihuahua [tʃiwawa]) — самая маленькая парода сабак, названая ў гонар мексіканскага штата Чыўаўа, дзе яна была выяўлена прыкладна ў 1850 годзе.

Чыхуахуа
Чыхуахуа
Характарыстыкі
Маса ад 500 г да 3 кг
Паходжанне
Краіна Мексіка
Класіфікацыя МКФ
Група 9
Секцыя 6
Нумар стандарту 218
Чыхуахуа на Вікісховішчы

Стандарт пароды правіць

Вага дарослых асобін 1,5-3 кг. Хоць мініяцюрныя прадстаўнікі пароды вагой 0,5-1,5 кг таксама дапускаюцца. Недапушчальныя чыхуахуа вагой больш за 3 кг. Рост сабак гэтай пароды 15—23 см[1].

Паходжанне пароды чыхуахуа правіць

Продкам чыхуахуа верагодна з'яўляецца старажытны сабака тэчычы (анг. Techichi), першыя згадкі пра якога адносяцца да 1500 г. да н. э. Сабака вядзе свой след з трох старажытных цывілізацый Мая, Тальтэкі, Ацтэкі, дзе мініяцюрны сабачка шанаваўся як святы. Існавалі два падвіды сабак адрозныя па поўсцевым покрыве: з поўсцю падоўжанага і кароткага тыпу. Першымі тэчычы былі сабакі з падоўжанай поўсцю. Тэчычы з кароткай поўсцю, з'явіўся прыблізна ў 1500 годзе н. э. шляхам скрыжавання з кітайскім голым сабакам, прадстаўнікі якой жылі на іспанскіх караблях у якасці паляўнічых на пацукоў. Захаваліся звесткі, якія адносяцца да канца 1700 года, што некалькі асобін тэчычы былі выяўленыя ў селішчах сялян, якія знаходзіліся непадалёк ад рэшткаў старажытнага палаца караля Мантэсумы кіраўніка (тлатаані) ацтэкаў (мешыкаў). Пазней у Мексіцы былі выяўленыя і іншыя асобіны. Знойдзеныя сабакі маюць агульныя рысы з чыхуахуа XXI стагоддзя.

Зноскі