Чэмпіянат свету па хакеі з шайбай

Чэмпіянат свету па хакеі з шайбай — штогадовае спаборніцтва, якое арганізуецца Міжнароднай федэрацыяй хакея з шайбай (IIHF) з 1920 года. Першапачаткова турнір праводзіўся толькі ў рамках Алімпійскіх гульняў1920 годзе ў рамках летніх гульняў, у 1924 і 1928 гадах — у межах зімовых гульняў). З 1930 года спаборніцтва стала штогадовым, за выключэннем 1940—1946 гадоў з-за Другой сусветнай вайны і 1980, 1984, 1988 гадоў з-за зімовых Алімпійскіх гульняў. З 1924 па 1968 год, у гады правядзення зімовых Алімпіяд, алімпійскі турнір па хакеі з шайбай лічыўся таксама чэмпіянатам свету.

Структура турніру правіць

Першы этап (групавы) правіць

Другі этап (плэй-оф) правіць

Агульная колькасць медалёў па краінах правіць

За ўсю гісторыю чэмпіянатаў свету толькі 8 краін станавіліся ўладальнікамі залатых медалёў. Яшчэ тром зборным удавалася заваяваць медалі меншай годнасці. Найбольшая колькасць чэмпіёнскіх тытулаў заваявала зборная Расіі/СССР (26 тытулаў). Найбольшая агульная колькасць медалёў атрымалася заваяваць зборнай Канады і зборнай Чэхіі / Чэхаславакіі (па 46 узнагарод).

Краіна Золата Срэбра Бронза Усяго медалёў
1   Канада 27 16 9 52
2   Расія
  СССР
 
5
22
27
3
7
10
4
5
10
12
34
47
3   Чэхія
  Чэхаславакія
 
6
6
12
1
12
13
6
16
22
13
34
47
4   Швецыя 11 19 17 47
5   Фінляндыя 4 9 3 16
6   ЗША 2 9 9 20
7   Вялікабрытанія 1 2 2 5
8   Славакія 1 2 1 4
9   Швейцарыя 0 3 8 11
10   Германія
  ФРГ
 
0
0
0
1
1
2
2
0
2
3
1
4
11   Аўстрыя 0 0 2 2

заўвагі:

  1. Краіны, вылучаныя курсівам болей не выступаюць на чэмпіянатах свету.
  2. Расія ўспадкавала членства СССР у міжнароднай федэрацыі хакея, таму афіцыйная статыстыка для гэтых краін агульная.
  3. Чэхія ўспадкавала членства Чэхаславакіі у міжнароднай федэрацыі хакея, таму афіцыйная статыстыка для гэтых краін агульная.
  4. Германія ўспадкавала членства ФРГ у міжнароднай федэрацыі хакея, таму афіцыйная статыстыка для гэтых краін агульная.