Чэслаў Плят
Чэслаў Плят (польск.: Czesław Platt; 6 сакавіка 1925, ф. Будзішчы, Слабодская гміна, Браслаўскі павет — 20 верасня 1995, Мінск) — польскі матэматык беларускага паходжання. Прафесар (1983).
Чэслаў Плят | |
---|---|
Дата нараджэння | 6 сакавіка 1925 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 верасня 1995 (70 гадоў) |
Месца смерці | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | матэматыка |
Месца працы | |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
Біяграфія правіць
У 1938 годзе скончыў пачатковую школу ў Браславе і паступіў у Браслаўскую прыватную гімназію. 10 лютага 1940 года разам з сям’ёй быў вывезены ў Сібір. У жніўні 1943 года залічваецца ў шэрагі Войска Польскага. У складзе 2-й пяхотнай дывізіі прымаў удзел у баях на тэрыторыі Беларусі, Польшчы. Дэмабілізаваны ў лютым 1946 года. Быў узнагароджаны савецкімі і польскімі баявымі адзнакамі.
З 1946 года пасяліўся ў Ольштыне, дзе вучыўся ў гімназіі і ліцэі, працуючы пры гэтым у Дырэкцыі дзяржаўных лясоў. У 1949 годзе паступіў ва Уроцлаўскі ўніверсітэт на факультэт матэматыкі, фізікі і хіміі. Пасля атрымання вышэйшай адукацыі працаваў на кафедры матэматыкі сельскагаспадарчага інстытута ў Ольштыне (цяперашняя акадэмія). У 1964 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю, з 1969 года ўзначальваў кафедру матэматычнай статыстыкі інстытута.
Памёр у Мінску, дзе ўдзельнічаў у міжнароднай канферэнцыі.
Навуковая дзейнасць правіць
З’яўляецца аўтарам некалькіх падручнікаў, навуковых манаграфій, шэрагу іншых прац. Ён заснавальнік і шматгадовы кіраўнік Ольштынскага аддзела Польскага матэматычнага таварыства.
Літаратура правіць
- Плят Чэслаў // Імёны. Асобы. Лёсы: ураджэнцы Віцебшчыны ў далёкім і блізкім замежжы / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. — Мінск : Літаратура і мастацтва, 2012. — С. 224—225.
- Плят Чэслаў // Нашы землякі ў далёкім і блізкім замежжы : біяграфічны даведнік / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. — Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2007. — С. 132.
- Семянчук, А. Памяці Ч. Плята / А. Семянчук // Браслаўскія сшыткі. — 1996. — № 1. — С. 73—74.
- Чэслаў Плят // Памяць: Браслаўскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: К. В. Велічковіч [і інш.]; уклад. К. С. Шыдлоўскі; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : Паліграфафармленне, 1998. — С. 599.