Шаблон:Выбраны змест/Еўрапейская кінапрэмія 2018
![Найлепшы еўрапейскі рэжысёр — Павел Паўлікоўскі](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/47/Pawel_Pawlikowski_%28cropped%29.jpg/120px-Pawel_Pawlikowski_%28cropped%29.jpg)
31-я цырымонія прысуджэння Еўрапейскай кінапрэміі за дасягненні ў еўрапейскім кінематографе адбылася 15 снежня 2018 года ў Тэатры дэ ла Маэстранца ў Севільі.
Узнагароды прысуджаліся ў 25 катэгорыях. Пераможцам у намінацыі «Найлепшы еўрапейскі фільм» і лідарам паводле колькасці ўзнагарод стаў польскі драматычны фільм «Халодная вайна», пастаўлены рэжысёрам Паўлам Паўлікоўскім. Ганаровую ўзнагароду за прыжыццёвыя дасягненні атрымала іспанская актрыса Кармен Маўра, прэміяй за еўрапейскія дасягненні ў сусветным кінематографе быў уганараваны брытанскі акцёр Рэйф Файнс, а Ганаровая прэмія прэзідэнта і рады еўрапейскай кінаакадэміі была ўручана грэчаскаму і французскаму кінарэжысёру і сцэнарысту Коста-Гаўрасу (далей…).