Шаблон:Выбраны змест/Пагоня
![Сярэдні герб ВКЛ. 1555 г.](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/55/Pahonia._%D0%9F%D0%B0%D0%B3%D0%BE%D0%BD%D1%8F_%281555%29_%282%29.png/120px-Pahonia._%D0%9F%D0%B0%D0%B3%D0%BE%D0%BD%D1%8F_%281555%29_%282%29.png)
«Пагоня» — асабісты герб польскага караля Уладзіслава Ягайлы, пазней агулам роду Гедзімінавічаў, атрымаў дзяржаўны статус у Вялікім Княстве Літоўскім у часы ўладарства вялікага князя Вітаўта. Дзяржаўны герб Беларускай Народнай Рэспублікі (1918—1919) і Рэспублікі Беларусь (1991—1995), пад назвай «Віціс» дзяржаўны герб Літвы.
Уяўляе сабою выяву ўзброенага воіна на белым кані на чырвоным полі шчыта. Вершнік трымае ва ўзнятай правай руцэ меч, у левай — белы, чырвоны або сіні шчыт з залатым шасціканцовым крыжам. На левым баку ў вершніка похвы мяча, з-пад сядла звісае трохканцовая гунька (чапрак) , яе колер ў розныя часы мяняўся ад сіняга да залаціста-жоўтага (далей…).