Шаблон:Ці ведаеце вы
- У старажытнай Кіеўскай дзяржаве знакам князёў з уладарнага роду Рурыкавічаў быў трызуб.
- Напачатку XVII стагоддзя менскі магістрат абураўся, што кальвінская грамада збудавала сваю «царкву», а павіннасцей на карысць горада не нясе.
- У найвялікшага карупцыянера ў гісторыі Кітая кошт маёмасці быў супастаўны з даходамі дзяржавы за восем гадоў.
- Першым савецкім аўтамабілем, удастоеным дзяржаўнага знака якасці, стаў БелАЗ-540А.
- Упершыню паспяховую пасадку на Марс здзейсніў амерыканскі касмічны апарат «Вікінг-1».
- Рэсурсы Дэмакратычнай Рэспублікі Конга ў час Другой кангалезскай вайны эксплуатаваліся іншымі афрыканскімі краінамі.