Шальнік

род раслін

Ша́льнік[4][5] (Alísma) — род кветкавых раслін сямейства шальнікавыя (Alismataceae).

Шальнік

Шальнік трыпутнікавы (Alisma plantago-aquatica)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Alisma L., 1753[3]

Тыпавы від
Шальнік трыпутнікавы (Alisma plantago-aquatica)

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  38891
NCBI  14999
EOL  29143
GRIN  g:386
IPNI  101287-3
FW  83635

Батанічнае апісанне правіць

 
Шальнік трыпутнікавы (Alisma plantago-aquatica). Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

Шматгадовыя водныя травяністыя расліны. Сцябло прамастойнае. Лісце суцэльнае, на чаранках, у прыкаранёвай разетцы. Кветкі белага колеру, з трыма пялёсткамі, сабраныя ў мяцёльчатыя суквецці. Плод — шматарэшак.

Арэал правіць

Налічваецца каля дзесяці (11[6]) відаў, шырока распаўсюджаныя па ўсім свеце. Большай часткай — у Паўночным паўшар’і, таксама ў Аўстраліі, Паўднёва-Усходняй Азіі, Усходняй Афрыцы і Цэнтральнай Амерыцы. На тэрыторыі Беларусі сустракаюцца 3 віды шальніка[7]: шальнік злакавы (Alisma gramineum), шальнік ланцэтны (Alisma lanceolatum), шальнік трыпутнікавы (Alisma plantago-aquatica).

Значэнне правіць

З’яўляюцца кормам андатры і качак[5]. Трава ў свежым выглядзе ядавітая для жывёл[5].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Species Plantarum: 342 (1753)
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 11. — 160 с. — 2 350 экз.
  5. а б в Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17.
  6. Alisma (англ.) // The Plant List
  7. Растения Беларуси

Літаратура правіць

Спасылкі правіць