Шалёны агурок (Ecballium elaterium) — кветкавая расліна сямейства гарбузовых.

Шалёны агурок
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Ecballium elaterium (L.) A.Rich.

Сінонімы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  502196
NCBI  3679
EOL  487852
GRIN  t:14775
IPNI  292573
TPL  kew-2780660

Апісанне правіць

Шматгадовая травяністая расліна. Сцёблы распасцёртыя або ўзыходныя, даўжынёю да 2 м, без вусікаў. Лісце лопасцевае, шурпатае, знізу шаравата-лямцавае. Кветкі жоўтыя, аднадомныя. Плады сакаўныя, эліптычныя, цвёрда-шчаціністыя, даўжынёю 3—6 см, нагадваюць агурок, спелыя лёгка аддзяляюцца ад кветаножкі і выкідваюць праз адтуліну моцны струмень слізі з насеннем (адсюль назва).

Распаўсюджанне правіць

Пашыраны ў Паўднёвай і Усходняй Еўропе, у Цэнтральнай і Заходняй Азіі. Трапляецца на сухіх камяністых схілах, прыморскіх пясках, каля жылля.

Выкарыстанне правіць

Лекавая расліна. Вялікія дозы соку пладоў выклікаюць атручэнне.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Літаратура правіць