Шампіньён, Пячурыца[1] (Agaricus) — род шапкавых базідыяльных грыбоў сямейства шампіньёнавых.

Шампіньён

Шампіньён звычайны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Agaricus L. 1753


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  5340
EOL  16518
MB  17030

Апісанне правіць

Шапка пукатая, потым распасцёртая, шаўкавістая, гладкая або лускаватая, мясістая, дыяметрам ад 3 да 25 см. Пласцінкі свабодныя, напачатку белыя, потым цямнеюць. Паводле гэтай прыкметы шампіньёны адрозніваюць ад смяротна ядавітай бледнай паганкі, у якой споры, а таму і пласцінкі, застаюцца белымі. Мякаць белая, шчыльная, на зломе мяняе колер. Ножка цыліндрычная або булавападобная, шчыльная, рэдка рыхлая або полая, заўжды з кольцам ад пакрывала. Споры акруглыя, гладкія, светла-карычневыя, карычневыя.

Віды і экалогія правіць

Налічваецца каля 60 відаў. Пашыраны ўсюды; на Беларусі 8 відаў, усе ядомыя. Найбольш вядомыя: шампіньён двухспоравы (Agaricus bisporus), шампіньён звычайны (Agaricus campestris), шампіньён лясны (Agaricus silvaticus), шампіньён палявы, або пячарка (Agaricus arvensis), шампіньён ядомы. Трапляюцца пераважна групамі з мая па верасень на ўрадлівай глебе ў лясах, садах, на лугах, палях, агародах.

Выкарыстанне правіць

У прамысловых маштабах вырошчваюць шампіньён двухспоравы (Agaricus bisporus), у культуры каля 300 гадоў. 2 віды ядавітыя.

Зноскі

  1. Грыбы і грыбная кулінарыя : папулярны энцыклапедычны даведнік / Галіна Сяржаніна, Іван Яшкін. — Мінск : Беларуская асацыяцыя кулінараў, 2005. — 387с., [24] л. каляр. іл. ; 24 см. — На вокладцы аўтары не паказаны. — Бібліяграфія: с. 343—350. — Алфавітныя паказчыкі: с. 351—385. — 1000 экз. — ISBN 985-6081-34-3.

Літаратура правіць