Шарбат Гула (пушту شربت ګله, у перакладзе «Кветкавы шарбет», нарадзілася каля 1972) — афганская жанчына, якая стала вядомай дзякуючы фатаграфіі, зробленай журналістам Стывам Маккары. Фатаграфія была зробленая падчас Афганскай вайны, калі Гула жыла на тэрыторыі Пакістана ў лагеры бежанцаў. Фотаздымак стаў вядомым пасля таго, як з’явіўся на вокладцы часопіса National Geographic ў чэрвені 1985 года. У той час Гуле было прыблізна дванаццаць гадоў. Да таго, як асоба Гулы была ўстаноўлена ў 2002 годзе, яе звалі проста «Афганскай дзяўчынай». Фатаграфію часам параўноўваюць з партрэтам Моны Лізы пэндзля Леанарда да Вінчы і называюць «Афганскай Монай Лізай»[1][2].

Шарбат Гула
Дата нараджэння 20 сакавіка 1972(1972-03-20) (52 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Веравызнанне суніты
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Зноскі

  1. [1], Greg Zoroya, National Geographic tracks down Afghan girl, USA Today, (2002-03-13)
  2. Blogs: [2], [3] Архівавана 19 студзеня 2012.