Шарлота Норберг (шведск.: Maria Charlotta «Charlotte» Norberg; 27 снежня 1824, Стакгольм — 25 лютага 1892) — шведская балерына і балетны педагог. Адна з вядучых шведскіх балерын Каралеўскага шведскага балета ў сярэдзіне XIX стагоддзя.

Шарлота Норберг
Дата нараджэння 27 снежня 1824(1824-12-27)
Месца нараджэння
Дата смерці 25 лютага 1892(1892-02-25) (67 гадоў)
Грамадзянства
Прафесія балерына, акцёрка
Тэатр

Біяграфія правіць

Шарлота Норберг нарадзілася ў Стакгольме ў 1824 годзе.

У 1833 годзе ва ўзросце дзевяці гадоў яе прынялі ў Каралеўскі балет у Каралеўскай оперы вучаніцай да Сафі Дагін. Ужо ў наступным годзе Шарлота дэбютавала як сольная танцоўшчыца.

У 1842 годзе Норберг выступіла ў балеце-пантаміме «Max och Emma», пастаўленым Сафі Дагін, і ў «Марнай засцярогі  (руск.)» Жана Даберваля  (руск.). У 1846—1847 гадах была ў Капенгагене ў Дацкім каралеўскім балеце  (руск.), дзе брала ўрокі танца ў дацкага харэографа Аўгуста Бурнанвіля.

Вярнуўшыся ў Стакгольм у 1847 годзе, была пастаўлена прыма-балерынай і заставалася ёй на працягу ўсёй сваёй кар’еры. У 1840-1850-х гадах Шарлота Норберг уваходзіла ў лік зорак Каралеўскага шведскага балета,[1] яе лічылі бліскучай прадстаўніцай школай Бурнанвіля, і сам А. Бурнанвіль, быўшы запрошаным выступаць у Стакгольме, часта запрашаў любімую вучаніцу нараўне з Юханнай Сундберг.[2] Шарлота сама выкладала танец вучням у стылі Бурнанвіля, адной з яе вучаніц была Сесілія Фламанд.

У 1853 годзе Шарлота выйшла замуж за Густава Фрэдрыка Цёрнера, служачага Каралеўскай оперы.[3] У гэтым шлюбе ў іх нарадзіўся сын Карл Эрык Цёрнер, які пасля стаў мастаком.

Апошні выступ Шарлоты на сцэне адбыўся 30 лістапада 1859 года на пастаноўцы Аўгуста Бурнанвіля «Вечарынка ў Альбана» (Pesten i Albano).

Шарлота Цёрнер памерла ў Стакгольме ў 1892 годзе.

Зноскі

  1. Ahnfelt, Arvid, Europas konstnärer, Norrköping 1887, M. W. Wallberg & Comp. Boktryckeri.
  2. Klas Åke Heed: Ny svensk teaterhistoria. Teater före 1800, Gidlunds förlag (2007)
  3. Dagens Nyheter 26 november 1898 sid.2

Літаратура правіць

  • Klas Åke Heed: Ny svensk teaterhistoria. Teater före 1800, Gidlunds förlag (2007)
  • Ahnfelt, Arvid, Europas konstnärer, Norrköping 1887, M. W. Wallberg & Comp. Boktryckeri.