Шарль Амлен (фр.: Charles Hamelin; нар. 14 красавіка 1984 г.) — канадскі шорт-трэкіст, трохразовы алімпійскі чэмпіён 2010 года і шматразовы чэмпіён свету. Амлен — пяціразовы чэмпіён свету, прычым як на самай кароткай (500 метраў), так і на самай доўгай (3000 метраў) дыстанцыях. На зімовых Алімпійскіх гульнях 2006 у Турыне ён выйграў сярэбраны медаль у эстафеце, а ў індывідуальных спаборніцтвах яго лепшым вынікам стала чацвёртае месца на 1500 метрах. На наступных зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 у роднай Канадзе выйграў два залатыя медалі, стаўшы лепшым на дыстанцыі 500 метраў і ў эстафеце.
Зноскі