Шарль Фердынанд Рамю

Шарль Фердынанд Рамю, Шарль Фердынан Рамюз (фр.: Charles Ferdinand Ramuz, 24 верасня 1878, Лазана — 23 мая 1947, там жа) — швейцарскі пісьменнік, пісаў на французскай мове.

Шарль Фердынанд Рамю
фр.: Charles Ferdinand Ramuz
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 24 верасня 1878(1878-09-24)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 23 мая 1947(1947-05-23)[3][1][…] (68 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Жонка Cécile Cellier[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, паэт, лібрэтыст
Мова твораў французская
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
fondation-ramuz.ch (фр.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

З сям'і гандляроў. Скончыў філасофскі факультэт Лазанскага ўніверсітэта (1901). Даваў прыватныя ўрокі ў Веймары. Дэбютаваў кнігай вершаў Вёсачка (1903), у 1905 апублікаваў першы раман Аліна. У 1903-1914 жыў у Парыжы, пазнаёміўся з Андрэ Жыдам. Вярнуўшыся ў Швейцарыю, выдаваў часопіс «Вадуазскія сшыткі». У 1915 пасябраваў з Ігарам Стравінскім, напісаў лібрэта для яго оперы Гісторыя салдата (1918). Найбольш вядомы сваімі раманамі, якія высока шанавалі А.Жыд, Както, Кладэль, Стэфан Цвейг, Хуан Рульфа і шматлікія з якіх былі экранізаваны.

 
Магіла Рамуза і яго дачкі Марыяны Аліўеры-Рамуз (1913–2012) на могілках Пулі.

Выбраныя кінаэкранізацыі правіць

Па творах Рамю зняты таксама шэраг тэлевізійных фільмаў. Найбольш часта экранізавалася Гісторыя салдата (у прыватнасці, вядомая стужка, знятая па балетнай пастаноўцы Іржы Кіліяна).

Спадчына правіць

Шматлікае з напісанага Рамю апублікавана толькі пасля яго смерці. У наш час у Швейцарыі дзейнічае Фонд Рамю, уручаецца прэмія яго імя. У 2005 усё 24 рамана пісьменніка ўвайшлі ў двухтомнік, апублікаваны ў прэстыжнай серыі французскага выдавецтва Галімар Бібліятэка Плеяды.

Прызнанне правіць

Прэмія Рамбера (1912, 1923). Шматлікія месцы ў Швейцарыі носяць імя пісьменніка. Выяўлены на купюры 200 швейцарскіх франкаў.

Зноскі

  1. а б Charles-Ferdinand Ramuz // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Itaú Cultural C. F. Ramuz // Enciclopédia Itaú CulturalSão Paulo: Itaú Cultural, 2001. — ISBN 978-85-7979-060-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Рамю Шарль Фердинанд // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. https://notrehistoire.ch/entries/P1bBk0Vg83E Праверана 4 лютага 2023.

Спасылкі правіць