Шахдагскі нацыянальны парк

Шахдагскі нацыянальны парк (азерб.: Şahdağ Milli Parkı) — адзін з нацыянальных паркаў Азербайджана. Заснаваны ў 2006 г. Размешчаны на поўначы краіны, на паўднёвым схіле Вялікага Каўказскага хрыбта, на мяжы з Грузіяй і Расіяй. Агульная плошча парку 130 508,1 гектара (1305,081 км²). Гара Базардзюзю — найвышэйшы пункт Азербайджана (і самы паўднёвы пункт Расіі) знаходзіцца ў Шахдагскім нацыянальным парку.

Шахдагскі нацыянальны парк
Şahdağ Milli Parkı
Катэгорыя МСАП — II (Нацыянальны парк)
Размяшчэнне АзербайджанІсмаілінскі раён, Губінскі раён, Кусарскі раён, Габалінскі раён, Агузскі раён, Шамахінскі раён
Плошча 130,508.1 га (1305.081 км²)
Дата заснавання 8 снежня 2006
Кіруючая арганізацыя Міністэрства экалогіі і прыродных рэсурсаў Азербайджана
physical
Шахдагскі нацыянальны парк
Шахдагскі нацыянальны парк
physical
Шахдагскі нацыянальны парк
Шахдагскі нацыянальны парк

Указ аб стварэнні парка падпісаны прэзідэнтам Азербайджана 8 снежня 2006 г. Парк быў створаны ў 2008 г. на тэрыторыі Ісмаілінскага і Піргулінскага запаведнікаў. Мяркуецца, што яго тэрыторыя будзе ў далейшым істотна пашырана, так што ён стане самым вялікім нацыянальным паркам краіны і будзе знаходзіцца на тэрыторыі шасці раёнаў Азербайджана: Ісмаілінскага, Губінскага, Кусарскага, Габалінскага, Агузскага і Шамахінскага.

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць