Шашалі[1][2] (Cossus) — род начных матылькоў з сямейства Cossidae.

Шашалі

Смярдзючы шашаль (Cossus cossus)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cossus


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  753293
EOL  48338

Апісанне правіць

Матылі ад сярэдніх да вельмі буйных памераў. Жылкаванне крылаў прымітыўнае. Афарбоўка разнастайная, пераважна бураватая або шэрая з сеткаватым малюнкам з дробных плям і рысачак. Хабаток кароткі — ротавы апарат недаразвіты. Імага не харчуецца і жыве за кошт запасу пажыўных рэчываў, назапашаных у стадыі лічынкі. Актыўныя на змярканні і ноччу[3].

Вусені даволі буйныя з некалькі пляскатай галавой і добра развітым ротавым апаратам, голыя, мясістыя, яркай афарбоўкі. Ксілафагі, вядуць схаваны лад жыцця, прагрызаюць хады ў ствалах дрэў або ў парастках і карані травяністых раслін. Развіццё доўжыцца 2-3 гады.

Віды правіць

Зноскі

  1. а б Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с.
  2. Горностаев Г. Н. Насекомые СССР. — Москва: Мысль, 1970. — 372 с. — (Справочники-определители географа и путешественника).
  3. Определитель насекомых Дальнего Востока России. Т. V. Ручейники и чешуекрылые. Ч. 2 / под общ. ред. П. А. Лера. — Владивосток: Дальнаука, 1999. — 671 с. — ISBN 5-7442-0910-7.