Шаша Рэвалюцыі
Шаша Рэвалюцыі — вуліца ў Чырвонагвардзейскім раёне Санкт-Пецярбурга, праходзіць ад Піскароўскага праспекта да вуліцы Камуны. Даўжыня каля 4,5 км.
Шаша Рэвалюцыі Чырвонагвардзейскі раён | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | |
Горад | |
Працягласць |
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У 1824 годзе было вырашана пракласці новую дарогу ў Парахавыя, якая павінна была стаць заменай старой віхлявай дарогі. Пракладаць яе вырашылі практычна ад сядзібы графаў Кушалевых-Безбародкаў, таму праектная назва была — Безбародкінская шаша.
Пабудавана дарога была толькі ў 1857 годзе, пасля адкрыцця яе называлі дарога на Охценскія Парахавыя заводы, шаша на Парахавы завод. У 1868 годзе за дарогай замацавалася назва Парахаўская шаша. Дарога звязала Кушалеўскі завулак і Колтушскую шашу.
22 сакавіка 1922 года Парахаўская шаша была пераназвана ў шашу Рэвалюцыі.
У 1930-я гады ў склад шашы Рэвалюцыі быў уключаны ўчастак Рабаўскай шашы ад вуліцы Камуны да чыгуначнай станцыі «Ржэўка», а Рабаўская шаша была пракладзена ўздоўж Ірынаўскай трамвайнай лініі; у месцы зліцця дарог была добраўпарадкавана Ржэўская плошча. Аднак ужо ў 1940-я гады вялікая частка гэтага ўчастка ўвайшла ў тэрыторыю Охцінскага хімкамбіната.
Падчас Вялікай айчыннай вайны шаша Рэвалюцыі з’яўлялася часткай «Ржэўскага калідора».
Памятныя мясціны правіць
Літаратура правіць
- Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1