Шашцін-Стражэ

горад у Славакіі

Шашцін-Стражэ (славацк.: Šaštín-Stráže; ням.: Schoßberg-Strascha; венг.: Sasvár-Morvaőr) — горад у раёне Сеніца Трнаўскага края заходняй Славакіі.

Горад
Шашцін-Стражэ
славацк.: Šaštín-Stráže
Герб
Герб
Базіліка святой Марыі ў Шашцін-Стражэ
Базіліка святой Марыі ў Шашцін-Стражэ
Краіна
Край
Раён
Каардынаты
Кіраўнік
Радаван Прстэк
Заснаваны
1 ліпеня 1960
Першая згадка
Горад з
Плошча
41,951 км²
Вышыня цэнтра
170 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
5 056 чалавек (2005)
Шчыльнасць
121 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
+421-34
Паштовы індэкс
908 41
Аўтамабільны код
SE
Афіцыйны сайт
Шашцін-Стражэ на карце Славакіі
Шашцін-Стражэ (Славакія)
Шашцін-Стражэ

Першапачаткова ўяўляў сабой дзве асобныя вёскі. Шашцін-Стражэ з’яўляецца адным з наймаладзейшых гарадоў Славакіі, атрымаўшы статус горада толькі 1 верасня 2001 года.

Геаграфія правіць

Горад размяшчаецца на поўначы Загор’я за 18 км ад Сеніцы і за 65 км ад Браціславы. Рака Міява працякае паўз горад, падзяляючы яго на дзве часткі.

Гісторыя правіць

Сучасны горад узнік аб’яднаннем двух паселішчаў — Шашцін і Стражэ над Міяваў. Шашцін упершыню згадваецца ў 1218 годзе як вартавая крэпасць Венгерскага каралеўства. Гэтая вёска мае шчыльнае гістарычнае дачыненне да этнічнай групы секеяў. Шашцін і Стражэ над Міяваў былі аб’яднаныя ў 1961 годзе пад агульнай назвай «Шашцінске Стражэ» (славацк.: Šaštínske Stráže). У 1971 мястэчка набыло цяперашнюю назву.

Горад знакаміты сваёй базілікай Св. Марыі, якая з’яўляецца месцам паломніцтва хрысціянскіх вернікаў.

Дэмаграфія правіць

Паводле перапісу 2001 года колькасць насельніцтва горада налічвае 5005 чалавек. Нацыянальны склад: 95,44 % — славакі, 2,06 % — цыгане і 1,50 % — чэхі[1].

Рэлігійны склад: 88,45 % — рыма-каталікі, 7,31 % — людзі без прыналежнасці да рэлігіі і 1,34 % — лютэране[1].

Зноскі

  1. а б Архіўная копія(недаступная спасылка). Statistical Office of the Slovak republic. Архівавана з першакрыніцы 17 снежня 2007. Праверана 28 кастрычніка 2014.

Спасылкі правіць