Шведскі інстытут

Шведскі інстытут (шведск.: Svenska institutet, SI) — фонд, які фінансуецца Урадам Швецыі.

Шведскі інстытут
Svenska institutet, SI
Краіна
Адміністрацыйны цэнтр
Адрас Slottsbacken 10, 111 30 Stockholm[1]
Тып арганізацыі культурная ўстанова[d] і Swedish government agency[d]
Афіцыйныя мовы шведская
Кіраўнікі
Прэзідэнт Эрланд Рынгбарг
Заснаванне
Год заснавання 1945
Матчыная арганізацыя Міністэрства замежных спраў Швецыі[3]
si.se
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мэта фонду — устанаўленне кантактаў і развіццё працяглага супрацоўніцтва з іншымі краінамі праз актыўную сувязь, а таксама праз культурны, адукацыйны, навуковы абмен з замежнымі інстытутамі і асобнымі навукоўцамі. Штогод Інстытут выдзяляе стыпендыі для навучання і правядзення даследаванняў.

Кірункі дзейнасці, якія падтрымлівае Фонд: распаўсюджванне інфармацыі пра Швецыю; стварэнне міжкультурных сувязей праз арганізацыю сустрэч, абменаў, стварэнне сетак; развіццё культуры, грамадзянства, адукацыі і навукі.

Геаграфічныя прыярытэты Шведскага інстытута ва Усходняй Еўропе: Украіна, Беларусь, Грузія.

У Беларусі Шведскі інстытут падтрымлівае Пасольства Швецыі ў Беларусі ў арганізацыі Дзён культуры Швецыі.

Спасылкі правіць

  • si.se — афіцыйны сайт Шведскага інстытута (шведск.) (англ.) (ням.) (ісп.) (фр.) (Праверана 23 верасня 2010)
  • sweden.se — афіцыйны сайт Швецыі (шведск.) (англ.) (фр.) (ням.) (ісп.) (руск.) (кіт.) (Праверана 23 верасня 2010)
  • Study in Sweden(недаступная спасылка) — сайт, прысвечаны вышэйшай адукацыі ў Швецыі, які адмініструе Шведскі інстытут (англ.) (Праверана 25 верасня 2010)
  1. а б Public register of government agencies in Sweden Праверана 28 снежня 2019.
  2. Bibliothèque nationale de France BnF catalogue généralParis: BnF.
  3. https://www.statskontoret.se/contentassets/73dfde44d5bc4cffaace77dd47226c69/arsarbetskrafter-i-staten-oppna-data_webben.xlsx Праверана 10 жніўня 2021.