Школа Тоса
Школа Тоса (яп.: 土佐派) — сярэдневяковая нацыянальная японская школа жывапісу, якая развівала традыцыі школы Ямато-э.
Школа Тоса | |
---|---|
Дата заснавання / стварэння | XV стагоддзе |
Заснавальнік | Tosa Yukihiro[d] |
Краіна | |
Жанр | Ямато-э |
Шаблон аўтара на Вікісховішчы | Tosa School |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Адна з найстарэйшых школ японскага жывапісу. Існавала з пачатку XV да канца XIX ст. Характэрна падкрэсленай дэкаратыўнасцю, чыстатой ліній і філіграннай дэталізацыяй жывапіснай паверхні, колеравым багаццем і тэхнічнай дасканаласцю. Росквіт школы прыходзіцца на гады жыцця Тосы Міцунобу (1434—1525). Тады прадстаўнікі школы Тоса ў найбольшай ступені карысталіся спрыяннем сёгуната і імператарскага двара.
Літаратура правіць
- Тоса // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).