Шпанкі (Meloidae) — сямейства насякомых атраду цвердакрылыя. Больш за 4000 відаў. Пашыраны пераважна ў тропіках і субтропіках. На Беларусі 8 відаў, 5 з іх з роду майкі (Meloe).

Шпанкі

Lytta aenea
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Meloidae Gyllenhal, 1810

Падсямействы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  114387
NCBI  34672
EOL  387
FW  69537

Апісанне правіць

Даўжыня 8-42 мм. Афарбоўка яркая, часта з металічным бляскам. Галава апушчаная, шыепадобна перацягнутая. Надкрылы шырэй за пярэдняспінку, не прылягаюць да бакоў брушка. Вусікі 8-11 членікавыя, шнура- або ніткападобныя, на канцах патоўшчаныя. Ператварэнне поўнае, ускладненае. Лічынкі маюць 3 стадыі, кормяцца яйцамі саранчовых, мёдам, паразітуюць у гнёздах пчол, знішчаюць іх патомства. Дарослыя жукі аб’ядаюць кветкі і лісце раслін. Характэрная асаблівасць шпанкоў — наяўнасць у целе (асабліва ў крыві) яду кантарыдзіну, які надае жукам непрыемны пах і смак, таму большасць насякомаедных іх не ядуць (акрамя курэй, ластавак, вожыкаў).

Літаратура правіць

Спасылкі правіць