Шпінель — рэдкі мінерал кубічнай сінгоніі з групы шпінелідаў, аксід магнію і алюмінія.

Шпінель
Формула MgAl2O4
Сінгонія Кубічная
Колер Бясколерны, чырвоны, ружовы, галубай, зялёны, фіялетавы, жоўты
Колер рысы Шаравата-белы
Бляск Шкляны
Празрыстасць Празрысты да які прасвечвае
Цвёрдасць 8
Спайнасць Недасканалая
Злом Ракавісты
Шчыльнасць 3,57—3,72 г/см³
Паказчык пераламлення 1,71—1,76

Шчыльнасць 3570—3720 кг/м³.

Назва мінерала запазычана з нямецкай мовы; нямецкае Spinell[1], відаць, паходзіць ад лацінскага слова spinella - памяншальнае ад spina 'шып, калючка', што звязана з характэрнай востраканцовай формай крышталёў.

Зноскі

  1. Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999.  — Т. 2 : М-Я. — 1999. — 736 с. — ISBN 985-11-0153-2, С.658

Літаратура правіць

Спасылкі правіць