Шру́ба[1] (па-нямецку: Schraube) — дэталь машын і механізмаў цыліндрычнай формы з галоўкай на адным канцы і разьбой для шрубавання (вінтам) у адну з дэталяў, якія злучаюцца, на іншым канцы.

Шрубы для драўніны (злева), ДСП (у цэнтры) і для металічных пласцін
Адмысловы від шрубаў для драўніны і мяккіх пластмас і металаў

Строгага адрознення шрубаў ад балтоў няма, аднак існуе меркаванне, што шруба зашрубоўваецца ў дэталь, а на болт наварочваецца гайка. Таксама, у адрозненне ад балта, цела шрубы пакрытае разьбой цалкам.

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з Тлумачальным слоўнікам беларускай літаратурнай мовы. Мн.: БелЭн, 2002. С. 762.

Спасылкі правіць