Місуры (штат)

штат ЗША
(Пасля перасылкі з Штат Місуры)

Місуры (англ.: Missouri) — штат на Сярэднім Захадзе ЗША, 24-ы штат у складзе федэрацыі. Насельніцтва 5.595.211 чалавек (па гэтым паказчыку Місуры займае 17-е месца ў краіне; даныя 2000 г.). Этнічны склад: немцы — 23,5 %, ірландцы — 12,7 %, «амерыканцы» — 10,5 %, англічане — 9,5 %, французы — 3,5 %. Сталіца — Джэферсан-Сіці, найбуйнейшыя гарады — Сент-Луіс, Канзас-Сіці, Спрынгфілд, Індэпендэнс. Афіцыйная мянушка — Штат «пакажы — мне».

Місуры
англ.: State of Missouri
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Гімн Missouri Waltz[d]
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 10 жніўня 1821
Насельніцтва
  • 6 154 913 чал. (1 красавіка 2020)[2]
Плошча
  • 181 533 км²
Вышыня
над узроўнем мора
240 м
Місуры на карце
Часавы пояс UTC-6, CDT[d] і America/Chicago[d]
Код ISO 3166-2 US-MO
Афіцыйны сайт (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія правіць

Штат Місуры размешчаны на працягу рэк Місуры і Місісіпі. Агульная плошча 180693 км² (21-е месца ў ЗША).

На поўначы Місуры мяжуе з Аявай, на ўсходзе (па рацэ Місісіпі) — з Ілінойсам, Кентукі і Тэнэсі, на поўдні — з Арканзасам, на захадзе — з Аклахомай, Канзасам і Небраскай (з першымі двума — па рацэ Місуры).

Рэльеф у значнай ступені вызначаецца далінамі рэк Місісіпі на ўсходзе і Місуры ў цэнтральных і паўночна-заходніх раёнах, а таксама тым, што паўднёвую палову штата займае найбуйнейшае ў ЗША вапняковае плато Азарк.

Судовая сістэма правіць

Судовая ўлада штата Місуры складаецца з судоў трох узроўняў: суды першай інстанцыі (таксама вядомыя як акруговыя суды), апеляцыйны суд перамежкавай інстанцыі (Апеляцыйны суд штата Місуры), які падзелены на тры рэгіянальных акругі, і Вярхоўны суд штата Місуры.[3]

У штаце Місуры 415 суддзяў і камісараў. У трох геаграфічных акругах апеляцыйнага суда прамежкавай інстанцыі працуюць 7 суддзяў Вярхоўнага суда і 32 суддзі апеляцыйнай інстанцыі. У судах першай інстанцыі па ўсім штаце працуюць 142 акруговыя суддзі, 202 малодшыя акруговыя суддзі і 33 камісары і намеснікі камісара. На ўтрыманне судовай сістэмы ў 2017 годзе было выдаткавана 217 365 266 $.[4]

Вядомыя асобы правіць

Заўвагі правіць

Літаратура правіць