Паўднёвая Аўстралія

штат Аўстраліі
(Пасля перасылкі з Штат Паўднёвая Аўстралія)

Паўднёвая Аўстралія (англ.: South Australia) - штат у цэнтры паўднёвай часткі Аўстраліі. Тэрыторыя штата размяшчаецца на найбольш сухіх землях кантынента, а яго агульная тэрыторыя 984,377 км² робіць яе чацвёртым па памерах аўстралійскім штатам. На захадзе мяжуе з Заходняй Аўстраліяй, на поўначы - з Паўночнай тэрыторыяй і Квінслэндам, на ўсходзе - з Квінслэндам, Новым Паўднёвым Уэльсам і Вікторыяй. З паўднёвага боку абмываецца Вялікім Аўстралійскім залівам і Паўднёвым акіянам. Насельніцтва штата складае 1.5 млн чалавек, што складае менш за 10 працэнтаў усяго насельніцтва краіны. Па колькасці насельніцтва штат займае ў краіне пятае месца. Большая частка насельніцтва пражывае ў сталіцы штата Адэлаідзе, а большасць сельскіх жыхароў - на ўрадлівых тэрыторыях уздоўж паўднёва-ўсходняга ўзбярэжжа і ў басейне ракі Мурэй.

Паўднёвая Аўстралія
South Australia
Герб Сцяг[d]
Герб Сцяг[d]
Краіна Аўстралійскі Саюз
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр Адэлаіда
Дата ўтварэння 28 снежня 1836
Кіраўнік Peter Malinauskas[d]
Насельніцтва (2010)
1 644,6 тыс. (5-е месца)
Шчыльнасць 1.67 чал./км²
Плошча 1 043,5 тыс.
(4-е месца)
Вышыня
над узроўнем мора
162 м
Паўднёвая Аўстралія на карце
Часавы пояс UTC+09:30, UTC+10:30 і Australia/Adelaide[d][1]
Код ISO 3166-2 AU-SA
Тэлефонны код 08[2]
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія правіць

Глеба штата ўяўляе сабою галоўным чынам арыдныя і паўарыдныя зоны, падзеленыя некалькімі невысокімі горнымі хрыбтамі, найбольш важнымі з якіх з'яўляецца хрыбет Маўнт-Лофці-Фліндэрса, які распасціраюцца на 800 км на поўнач ад Мыса Джэрвіса да паўночнага ўзбярэжжа возера Торэнс і саляных азёр. Самай высокай кропкай штата з'яўляецца гара Вудраф (вышыня 1,435 м), якая адносіцца да хрыбта Масгрэйв у аддаленай паўночна-заходняй частцы штата.[3] Практычна незаселеная заходняя частка штата размешчана на раўніне Нуларбар, якая выходзіць да ўцёсаў Вялікага Аўстралійскага заліва.

Асноўнымі галінамі сельскай гаспадаркі з'яўляюцца вырошчванне збожжавых, вінаробства і авечкагадоўля. Больш паловы ўсіх аўстралійскіх вінаў ствараюцца тут.

 
На заліве Сент-Вінсент на поўдзень ад Адэлаіды

Паўднёвая Аўстралія мяжуе з усімі штатамі і тэрыторыямі краіны, акрамя тэрыторыі федэральнай сталіцы і Тасманіі. Тэрыторыя, цяпер вядомая як Паўночная тэрыторыя, была далучана да Паўднёвай Аўстраліі ў 1863 годзе і перададзена ў федэральнае падначаленне ў 1911, стаўшы асобнай тэрыторыяй.

Паўднёвае ўзбярэжжа штата абмывае Паўднёвы акіян, у які ўдаюцца паўвостравы Эйр, Ёрк і Фларо.

Сярэдняя тэмпература складае 29°C у студзені і 15 °C у ліпені. Дзённыя тэмпературы ў некаторых частках штата могуць дасягаць 48 °C у студзені і лютым.

Максімальная зарэгістраваная тэмпература: 50,7 °C (123.3 °F), Ааднадата, 2 студзеня 1960 (Максімальная зарэгістраваная тэмпература ва ўсёй Аўстраліі).

Мінімальная зарэгістраваная тэмпература: −8.2 °C (17.2 °F), Ёндала, 20 ліпеня 1976[4]

Зноскі

  1. https://data.iana.org/time-zones/tzdb-2021e/australasia
  2. Telecommunications Numbering Plan 2015
  3. Highest Mountains(недаступная спасылка). Geoscience Australia. Архівавана з першакрыніцы 17 чэрвеня 2005. Праверана 28 мая 2006.
  4. World temperature extremes (2005-10-17). Праверана 28 мая 2006.