Шчацінахвосткі (Zygentoma) — атрад першаснабяскрылых насякомых.

Шчацінахвосткі

Тэрмобія хатняя (Thermobia domestica)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Zygentoma Börner, 1904

Сінонімы
Thysanura

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  99215
EOL  2924080

Апісанне правіць

Даўжыня 8—20 мм. Цела верацёнападобнае, у большасці ўкрытае лускавінкамі. Вусікі доўгія, ніткападобныя. Брушка з 2 і больш членістымі шчацінкамі і доўгай хваставой ніткай на канцы (адсюль назва). Вочы фасетачныя. Ротавыя органы грызучыя.

Пашырэнне правіць

Адрозніваюць больш за 400 відаў. Пашыраны пераважна ў тропіках і субтропіках, сінантропныя іх віды — у больш халодных абласцях. Жывуць у лясным подсціле, у шчылінах кары, глебе, мурашніках, жылых памяшканнях. На Беларусі трапляюцца прадстаўікі сямейства лускаўніц.

Асаблівасці біялогіі правіць

Апладненне вонкава-ўнутранае. Развіццё па тыпе протаметабаліі (метамарфоз).

Кормяцца жывёльнымі і расліннымі рэшткамі. Псуюць кнігі, крухмал, цукар.

Літаратура правіць