Шчы́льнасць то́ку — фізічная вектарная велічыня, якая характарызуе інтэнсіўнасць электрычнага току ў пэўным пункце. Велічыня шчыльнасці току вызначае велічыню зараду, які праходзіць за адзінку часу праз адзінку плошчы. Напрамак вектара шчыльнасці току адпавядае напрамку руху носьбітаў току.

Шчыльнасць току
Размернасць L−2I
Адзінкі вымярэння
СІ А/м2
Заўвагі
вектарная велічыня
Сувязь паміж токам і шчыльнасцю току

Калі ўcе носьбіты току маюць аднолькавы зарад e, то за час dt праз плошчу dS пройдзе зарад

дзе n — канцэнтрацыя носьбітаў току, u — хуткасць іх руху,  — праекцыя плошчы dS на напрамак нармалі да вектара хуткасці.

Тады шчыльнасць току складзе

У выпадку, калі ток утвараецца носьбітамі некалькіх тыпаў, агульная шчыльнасць току роўная да сумы шчыльнасцяў токаў, што ствараюцца кожным з тыпаў носьбітаў паасобку.

Ведаючы шчыльнасць электрычнага току ў кожным пункце, можна вызначыць сілу току як паверхневы інтэграл ад шчыльнасці току: