Шчыт (архітэктура)

архітэктура
(Пасля перасылкі з Шчыпец)

Шчыт — трох- або шматвугольны тарцовы франтон падоўжанага збудавання. Варыянтам шчыта з’яўляецца вімперг.

Шчыт ратушы ў Старгардзе-Шчэцінскім, Польшча

Характэрны для традыцыйнага дойлідства Беларусі, дзе з’яўляўся асноўным элементам мастацкага аздаблення збудавання. Ад зруба шчыт аддзяляўся прычолкамі, якія асноўваліся на доўгіх выпусках бярвенняў верхняга вянка зруба ці траме. Звычайна афармляўся дэкаратыўнай шалёўкай разнастайных малюнкаў. Старажытным элементам шчыта з’яўляецца вільчык у выглядзе галоў птушак ці жывёл.

Зноскі

Літаратура правіць