Шылавіцкі сельсавет (Слонімскі раён)

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Слонімскім раёне Гродзенскай вобласці БССР

Шы́лавіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Шылавічы.

Шылавіцкі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Слонімскі раён
Адміністрацыйны цэнтр Шылавічы
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 22 ліпеня 1966

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Слонімскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 22 ліпеня 1966 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Жыровіцкага сельсавета.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.