Шылахвостка (Anas acuta) — від вадаплаўных птушак з сямейства качыных.

Шылахвостка

Самец і самка ў шлюбным апярэнні
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Anas acuta Linnaeus, 1758

Арэал
выява

     Месцы гняздоўяў     Круглы год

     Зімовая міграцыя
Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  175074
NCBI  28680
FW  83435

Апісанне правіць

Велічыня шылахвосткі — ад 52 да 70 см, вага ад 700 да 1200 г. Размах крылаў — 85 см. У шылахвосткі маецца востры хвост (ад яго паходзіць назва птушкі), які нагадвае шыла і дасягае у самцоў 10 см. Гукі, якія выдае шылахвостка, нагадваюць рохкання. Вочы ў яе чорныя, дзюба афарбаваная ў шэры колер, таксама як і лапкі. Апярэнне ў самак мае бурыя ўзоры і ў цэлым менш характэрнае. У самцоў карычневая галава, апярэнне з белымі ўзорамі, белая шыя, белыя грудзі і белы жывот.

Пашырэнне правіць

 
Паштовая марка Беларусі.

Шылахвостка распаўсюджаная амаль ва ўсім паўночным паўшар'і. Многія птушкі зімой адлятаюць на поўдзень у больш цёплыя краю. Шылахвостка аддае перавагу жыць у плыткіх і багатых расліннасцю ціхіх вадаёмах.

Асаблівасці біялогіі правіць

Шылахвостка сілкуецца галоўным чынам воднымі раслінамі. Таксама ў яе ежу ўваходзяць смаўжы, насякомыя і іх лічынкі.

Перыяд спарвання доўжыцца ад красавіка да ліпеня. Палавая спеласць надыходзіць ва ўзросце года. Высланае пухам гняздо будуе самка паблізу ад вады і, як правіла, схавана ў густой расліннасці. Самка адкладае ад шасці да дванаццаці буйных яек светлазялёнага колеру, якія яна наседжвае на працягу трох тыдняў, пакуль не вылупяцца птушаняты. Праз сем тыдняў пасля нараджэння птушаняты пачынаюць лятаць.

  Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
III катэгорыя (VU) 

Літаратура правіць

  • Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: БелЭн, 1993. — ISBN 5-85700-095-5.