Афраамерыканская англійская (у англійскамоўным асяроддзі вядомая пад назвамі: Afroamerican English, Black English, Ebonics (англ.: ebony і англ.: phonics), AAVE — African American Vernacular English) — асаблівы разнавід англійскай мовы з прыкметамі дыялекта і сацыялекта. Гутарковая, а часам і літаратурная мова афраамерыканцаў.

Гісторыя правіць

Лінгвісты дагэтуль не высветлілі, дзе менавіта пачалося фармаванне эбанікса. Два асноўныя пукты гледжання:

  1. Афраамерыканская мова — крэольская мова, зароджаная ў Заходняй Афрыцы яшчэ ў XVII стагоддзі сярод карэнных народаў, што належаць да макрасям’і нігера-кангалезскіх моваў (народы сем’яў ква, гур, мандынга, атлантычнай (заходнеатлантычнай) сям’і, часткова — сям’і моваў бенуэ-конга). Гэтая мова была сродкам зносін паміж абарыгенамі і ангельцамі.
  2. Афраамерыканская мова — вынік змешвання англійскай лексікі з афрыканскім вымаўленнем і, часткова, граматыкай, які з’явіўся на тэрыторыі сённяшніх ЗША з пачаткам інтэнсіўнага ўвозу рабоў.

Няпэўным застаецца статус афраамерыканскай англійскай: ад самастойнай мовы да дыялекта, гаворкі ў межах амерыканскай англійскай.

Спасылкі правіць